Мінскае "Дынама" выйграла ў ніжагародскага "Тарпеда" ў матчы КХЛ
У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" атрымала першую выязную перамогу.
22 верасня ў Ніжнім Ноўгарадзе падапечныя Глена Хэнлана выйгралі ў мясцовага "Тарпеда" з лікам 5:3.
Шайбы ў беларусаў закінулі — Аляксандр Кулакоў, Дзьюі Уэсткат, Ханес Хювенен, Андрэй Стась і Джэф Плат.
Пасля пяці матчаў "Дынама" з 8 ачкамі займае трэцяе месца ў дывізіёне Баброва, чацвёртае ў Заходняй канферэнцыі і дзевятае ў агульнай табліцы.
Наступны матч каманда правядзе 24 верасня ў Маскве супраць ЦСКА.
БелаПАН