Мінскае “Дынама” выйшла ў фінал “Кубка Надзеі”

Гульня скончылася з лікам 3:0, шайбы закінулі Суровы, Мацярухін і Дрозд. Дынамаўцы выйгралі паўфінальную серыю ў "Северсталі" з агульным лікам 3:1. Сапернік “Дынама” у фінальнай серыі вызначыцца ў пятніцу 28 сакавіка ў Чалябінску. Там згуляюць мясцовы “Трактар” і омскі “Авангард”.