Мінскае “Дынама” заангажавала Оксу і Неміроўскага
У хакейны клуб “Дынама-Мінск” пераходзіць фінскі галкіпер Міка Окса. Таксама плануецца, што склад “зуброў” папоўніць расійскі нападнік Дэвід Неміроўскі, паведамляе сайт мінскага “Дынама”. Дэвід вельмі дасведчаны гулец, які выступаў у шэрагу клубаў КХЛ. Міка Окса практычна ўсю сваю кар’еру правёў у чэмпіянаце Фінляндыі. Летась варатар падпісаў кантракт з “Дынама-Мінск”, аднак не правёў у КХЛ ніводнага матча. Зрэшты, Оксу добра памятаюць беларускія прыхільнікі хакею па выступе за салігорскі “Шахцёр”. У складзе гэтай каманды ён правёў 26 матчаў рэгулярнага чэмпіянату, у якіх меў 21 перамогу.
Міка Окса таксама быў афіцыйна прызнаным найлепшым галкіперам мінулага Адкрытага чэмпіянату Беларусі.
Міка Окса таксама быў афіцыйна прызнаным найлепшым галкіперам мінулага Адкрытага чэмпіянату Беларусі.