Мінскае "Дынама" заняло 17-е месца ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ

Мінскае "Дынама" заняло 17-е месца сярод 24 удзельнікаў рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, адзначае БелаПАН. 7 сакавіка ў заключнай сустрэчы беларуская каманда атрымала ў Омску перамогу над мясцовым "Авангардам" — 3:2 (0:1, 0:0, 3:1).

У 56 матчах "Дынама" набрало 65 ачкоў (17 перамог у асноўны час, 1 у авертайме, 5 па булітах, 2 паразы па булітах і 31 у асноўны час, 139 закінутых і 164 прапушчаныя шайбы). Каманда заняла шостае месца ў дывізіёне Баброва і 11-е ў Заходняй канферэнцыі. Для выйсця ў плэй-оф неабходна было трапіць у васьмёрку мацнейшых. У той жа час 65 ачкоў дынамаўцам хапіла б, каб заняць сёмую пазіцыю ва Ўсходняй канферэнцыі.

У мінулым сезоне "Дынама" фінішавала 22-м з 49 ачкамі.