Мінскае "Дынама" зноў прайграла ў КХЛ

Зноў прайграла ў Кантынентальнай хакейнай лізе мінскае "Дынама". На гэты раз дынамаўцы саступілі ў гасцях "Нафтахіміку" з расійскага горада Ніжнекамск - 0:2 (0:1, 0:0, 0:1).   Пасля 32 матчаў "Дынама" з 29 ачкамі займае апошняе месца ў дывізіёне Баброва і 22-е ў агульнай табліцы. 9 снежня мінчукі сустрэнуцца ў Казані з "Ак Барсам".