Мінскае метро будзе складацца з 4 ліній
У перспектыве мінскае метро будзе складацца з чатырох ліній з прыпынкамі на 53 станцыях. Цяпер будуецца новы ўчастак першай галіны падземкі. Ужо ў 2011 г. пасажыраў прымуць новыя станцыі "Грушаўка", "Міхалава" і "Пятроўшчына".
Тымчасам адмыслоўцы працуюць над праектам працягу лініі метро ад "Пятроўшчыны" да "Малінаўкі". Канцавая станцыя першай галіны з'явіцца ля вуліцы Ясеніна ў 2012 г. Пры гэтым будаўніцтва станцый "Чырвоны бор" і "Шабаны" пачнецца пасля 2020. Трэцяя лінія звяжа Курасоўшчыну з Зялёным Лугам, а чацвёртая - Вяснянку з Чыжоўкай. Такім чынам, праз 12 гадоў сталічная падземка возьме на сябе 45% пасажыраў заміж сённяшніх 30%.
3 траўня 1977 года на месцы будучай станцыі мінскага метро "Парк Чалюскінцаў" быў закладзены першы камень. Сёння сталічнай падземкай штодня карыстаюцца каля мільёна чалавек.
СТВ