Мінскае таксі - адно з самых танных у свеце
Мінскае таксі - адно з самых танных у свеце. Да такой высновы прыйшло амерыканскае агенцтва, перадае Белтэлерадыёкампанія. Амерыканскія эксперты параўналі кошт праезду ў таксі ў 72 мегаполісах. Бралі цану за тры кіламетры. Таннейшым аказаўся кошт праезду ў сталіцы Індыі - каля аднаго долара. Потым ідзе Мінск. Затым Пекін. Больш за ўсё вы заплаціце, выклікаўшы таксі ў Цюрыху - да 25 долараў за 3 кіламетры.
Як кажуць эксперты, цана на таксі ў Мінску заніжаная. Улічваючы падаражанне бензіну, запчастак і іншыя выдаткі, кошт праезду павінен быць у 2 разы вышэйшым.
Як кажуць эксперты, цана на таксі ў Мінску заніжаная. Улічваючы падаражанне бензіну, запчастак і іншыя выдаткі, кошт праезду павінен быць у 2 разы вышэйшым.