Мінскага студэнта ўзнагародзілі медалём “За адвагу”
Медалём “За адвагу” ўзнагароджаны студэнт 4 курса механіка-матэматычнага факультэта БДУ Сяргей Яфіменка. Хлопец выратаваў двух чалавек, якія танулі ў Свіслачы. Два гады таму Яфіменка выцягнуў з вады нецвярозага мужчыну, які
спрабаваў звесці рахункі з жыццём. Другі выпадак адбыўся ў сёлетнім
сакавіку. Мінскі студэнт стаў адным з самых маладых уладальнікаў такой
узнагароды.
ОНТ
ОНТ