Мінская ДАІ падорыць кіроўцам дыскі з музыкай
Презенты будуць як для сумленных, так і несумленных аўтамабілістаў.
У Фрунзенскім раёне сталіцы сёння пройдзе акцыя “У новы год без парушэнняў”, паведамляюць “Мінск-Навіны”. З 12.00 да 13.00 каля дома №46 па вуліцы Прытыцкага інспектары ДАІ будуць спыняць парушальнікаў правіл дарожнага руху. Апроч квітанцыяў для аплаты штрафаў нядбайныя кіроўцы атрымаюць першы дыск з серыі “Мелодыі стагоддзя”, выпушчанай аднайменнай радыёстанцыяй (усяго выйшла 10 дыскаў).
Калі ж цягам месяца гэты кіроўца не парушыць правілы дарожнага руху, то ў канцы лютага аўтаматычна атрымае другі дыск і гэтак далей. Такім чынам аўтамабілісты, якія выправяцца, змогуць сабраць калекцыю дыскаў.
Сумленныя кіроўцы таксама не застануцца без прэзентаў — ДАІ ўручыць сувеніры тым, хто ездзіць на зімовай гуме і хто возіць дзяцей у аўтакрэслах.