Мінская ДАІ просіць адмовіцца сёння ад паездак на ўласных аўто

Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы просіць мінчукоў па магчымасці адмовіцца ад паездак на ўласных аўтамабілях у сувязі з неспрыяльным надвор'ем.
У ДАІ папярэдзілі, што пайшоў снег, чакаецца ўзмацненне ветру, магчымая галалёдзіца і заснежанае пакрыццё дарогі.

БЕЛТА