“Мінская лыжня — 2008” пройдзе ў “Раўбічах” 16 лютага

Зімовае спартовае свята “Мінская лыжня – 2008” пройдзе ў алімпійскім комплексе “Раўбічы” 16 лютага. Мерапрыемства пачнецца а 9.00 з сямейных лыжных эстафет: татам давядзецца прайсці дыстанцыю 2,5 кіламетра, дзецям і мамам — адзін кіламетр.
Аб 11.00 пачнуць выступленне каманды рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўна-грамадскіх і грамадскіх аб'яднанняў. Працягнуць свята спаборніцтвы калектываў галіновых фізкультурна-спартовых клубаў.

Плануецца, што ў гэты ж дзень на гарадской лыжаролернай трасе на праспекце Пераможцаў на старт выйдуць школьнікі, навучэнцы ПТВ, студэнты, а таксама ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і вязні канцлагераў.

“Мінск-навіны”