Мінская міліцыя хоча забараніць распаўсюд "спайсу"
Мінскія міліцыянты занепакоеныя распаўсюдам у беларускай сталіцы травяных курыльных сумесяў, так званага "спайсу". Міліцыянты заяўляюць, што гэтыя курыльныя сумесі маюць у сваім складзе наркатычныя рэчывы —сінтэтычныя канабіноіды. Іх дзеянне на арганізм чалавека падобнае да эфекту, выкліканага ўжываннем марыхуаны. Канабіноіды, якія ўжываюцца ў "спайсе", выпрацоўваюць залежнасць.
Ва ўпраўленні наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі адзначаюць, што гэтыя курыльныя сумесі прапагандуюцца распаўсюднікамі як бясшкодны від тытунёвых вырабаў антыстрэсавага ўздзеяння. Як паведамляе "Інтэрфакс", продаж "спайсу" ў Мінску адбываецца праз інтэрнэт, а таксама праз прыватных асобаў.
Глядзі таксама: У Беларусі легальна прадаюцца наркотыкі?