Мінская міліцыя пачала падрыхтоўку да Дня Волі

Органы правапарадку не дапусцяць парушэнняў закону і замахаў на бяспеку жыхароў і гасцей Беларусі. Пра гэта заявіў сталічнай міліцыі Леанід Фармагей. Па ягоных словах, апошнім часам некаторыя радыкальныя палітычныя дзеячы адкрыта заклікаюць да вулічных шэсцяў, прычым незаконных. Фармагей заявіў, што міліцыя паважае права грамадзян на свабоду сходаў і шэсцяў, але калі пад свабодай маецца на ўвазе хуліганства, масавыя беспарадкі, пагарда да закона і навакольных людзей, то такая "свабода" непрымальная ні ў адной цывілізаванай дэмакратычнай дзяржаве.

БЕЛТА