Мінская міліцыя пачала працаваць у латэксных пальчатках

Супрацоўнікі шэрагу падрадзяленняў минскай міліцыі ўпершыню прыступілі да службы ў латэксных пальчатках. Аднаразовыя медыцынскія латэксныя пальчаткі атрымалі ўсе супрацоўнікі патрульна-паставой службы. Буйную партыя гумовых пальчатак закупілі для абароны супрацоўнікаў патрульна-паставой службы ад інфекцыйных захворванняў. Супрацоўнікі ППС пастаянна сутыкаюцца з асацыяльнымі асобамі, якія хварэюць на каросту, педыкулёз, іншыя інфекцыйныя захворванні.

Як паведамляе "Інтэрфакс",  пара латэксных пальчатак выдаецца кожнаму супрацоўнікі ППС, калі ён заступае на змену. Без пальчатак яго не выпусцяць на службу.

Акрамя супрацоўнікаў ППС у латэксных аднаразовых пальчатках цяпер будуць працаваць супрацоўнікі дзяжурных частак і медыцынскага выцвярэзніка.