Мінская плошча Свабоды стане пешаходнай зонай

Плошчу Свабоды ў Мінску плануецца зрабіць пешаходнай зонай. Сталічныя ўлады ўжо разглядаюць пытанне вызвалення плошчы ад аўтатранспарту, яна мусіць пераўтварыцца ў турыстычны цэнтр.  Як адзначае БелаПАН, турыстычныя маршруты ў рамках праекту "Мінск экскурсійны" мусяць пачынацца якраз з плошчы Свабоды.