Мінскі абласны суд пакінуў у сіле прысуд Раману Менцюку
Калегія Мінскага абласнога суда не задаволіла касацыйную скаргу Рамана Менцюка. Асуджаны прызнаваў сваю віну, але прасіў змякчыць пакаранне: ён асуджаны на 5 гадоў зняволення. Старшыньствуючы на разглядзе касацыйнай скаргі суддзя Генадзь Кляшчонак паведаміў, што судовая калегія пакінула ў сіле прысуд Р.Менцюку, вынесены судом Мінскага раёна.
Разам з тым калегія суда Мінскай вобласці прыняла рашэнне спагнаць грамадзянскі пазоў у суме Br2 млн 770 тыс. за вышук Р.Менцюка не на карысць міілцыі Мінскай вобласці, а на карысць дзяржавы.
Інтэрфакс