Мінскі “Аркатрон” сустрэнецца з уладальнікам гандбольнага Кубка выкліку

З румынскай “Рэшыцай” сустрэнуцца ў чвэрцьфінале Кубка выкліку гандбалісты мінскага “Аркатрона”.  Пра гэта стала вядома пасля лёсавання, якое прайшло ў штаб-кватэры Еўрапейскай федэрацыі гандбола. Такім чынам, адзінаму прадстаўніку Беларусі давядзецца гуляць з цяперашнім уладальнікам Кубка выкліку.

Першая сустрэча адбудзецца 8 ці 9 сакавіка ў Мінску, паядынак у адказ пройдзе 15 ці 16 сакавіка на пляцоўцы румынскай каманды.

БЕЛТА