Мінскі “Аркатрон” выйшаў у чвэрцьфінал гандбольнага Кубка выкліку

У чвэрцьфінал гандбольнага Кубка выкліку выйшаў мінскі “Аркатрон”. У выязным матчы 1/8 фінала беларусы саступілі косаўскай “Прышціне” з лікам 36:37.  Аднак, дзякуючы перамозе на сваім полі з лікам 29:16, за кантынентальны кубак пазмагаецца “Аркатрон”. Саперніка мінчукоў лёсаванне назаве ў аўторак, інфармуе “Прессбол”.