Мінскі цырк-шапіто будзе працаваць і ўзімку
Шапіто, якое адкрылася каля Нацыянальнай бібліятэкі на час рэканструкцыі будынка Беларускага дзяржаўнага цырка, будзе працаваць і ўзімку.
Як паведаміла мастацкі кіраўнік цырка Таццяна Бандарчук, у зімовы перыяд шапіто будзе абагравацца спецыяльнымі цеплавымі гарматамі. У Францыі, Нямеччыне і іншых краінах Еўропы цырк-шапіто ў халодны час года працуе менавіта так.
А калі зіма будзе халодная, і выпадзе шмат снегу, то, вядома, шапіто давядзецца закрываць. Рэканструкцыю будынка цырка плануецца правесці за два гады. Побач таксама пабудуюць культурна-дзелавы комплекс, які ўключае гасцініцу цырка, і добраўпарадкуюць прылеглую тэрыторыю.
“Мінск-навіны”