Мінскі цырк спозніцца з новай праграмай на паўмесяца

Прэм'ера новай праграмы ў мінскім цырку-шапіто пераносіцца з 1 на 14 чэрвеня. Пра гэта паведаміла агенцтва "Мінск-навіны".  Прычынай стала тое, што будаўнікі не паспелі скончыць працу па ўсталяванні шатра. У ім падчас рамонту цяперашняга цыркавога будынку будуць адбывацца прадстаўленні. У самім Белдзяржцырку Еўрарадыё паведамілі, што вінаватых няма, а проста раней прайшла няўзгодненая інфармацыя:

Цырк: А чаго гэта вы шукаеце вінаватых? Ніхто не вінаваты! Далі няправільную інфармацыю адразу, не зусім дакладную.

Нагадаем, што цырк-шапіто размесціцца на праспекце Незалежнасці каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі.