Мінскі хакейны клуб "Дынама" змяніў фарм-клуб
Замест салігорскага "Шахцёра" ім стала сталічнае "Юнацтва". Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы ХК "Дынама" (Мінск) Іван Караічаў. Разам з тым, ён зазначыў, што не стаў бы называць “Юнацтва” фарм-клубам. Гаворка, маўляў, ідзе пра супрацоўніцтва:
Караічаў: "Мы заключылі з хакейным клубам "Юнацтва-Мінск" пагадненне аб супрацоўніцтве. Гэтае пагадненне адкрывае новыя магчымасці для абедзвюх камандаў. Напрыклад, у нас грае гулец "Юнацтва" Сяргей Шэлег, які паспяхова зарэкамендаваў сябе ў першай частцы чэмпіянату. У "Юнацтва" таксама ёсць цікавасць да нашых гульцоў. Мяркую, у гэтым годзе супрацоўніцтва будзе ўзаемна карысным, а далей - паглядзім".
Паведамляецца, што дамова пра супрацоўніцтва мінскага “Дынама” і салігорскага “Шахцёра” была скасаваная па ўзаемнай згодзе.