Мінскі хакейны клуб "Керамін" атрымаў адзінаццатую перамогу запар
У экстралізе чэмпіянату Беларусі па хакеі ўчора адбыўся заключны матч 19-га тура. Лідэр турніру мінскі "Керамін" перамог магілёўскі клуб "Хімвалакно" — 4:2.
Для сталічнага клуба гэта ўжо 11-я перамога запар. Такім чынам, “керамінаўцы”, якія набралі ўжо 47 ачкоў, адарваліся ад бліжэйшай каманды на 18 балаў.
Услед за лідэрам размясціліся жлобінскі "Металург" — 29 ачкоў, "Віцебск" — 28, "Юнацтва" — 27, магілёўскае "Хімвалакно" — 25, мінскае "Дынама" і гродзенскі "Нёман" — па 23, наваполацкі "Хімік-СКА" — 21, "Гомель" — 18, "Брэст" — 8.
Матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі па хакеі пройдуць сёння.
БЕЛТА