Мінскі касцёл святога Язэпа вернікам не аддадуць
Пра гэта заявіў галоўны інжынер КУП "Мінская спадчына" Міхаіл Жых. Як нагадвае БелаПАН, менавіта "Мінская спадчына" займаецца рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй комплексу бернардынскага кляштара, да якога належыць і касцёл. Па словах Жыха, у комплексе будуць гатэльныя нумары - не пяцізоркавыя, але з максімумам выгодаў для сучаснага спажыўца. Гатэльны комплекс у былым кляштары бернардынцаў плануецца здаць у эксплуатацыю ўжо ў 2013 годзе, каб паспець да чэмпіянату свету па хакеі.
Акрамя таго, на тэрыторыі комплексу размесцяцца некалькі музеяў. У прыватнасці, там можа размясціцца музей манастырскага побыту, а таксама музеі карэт і пажарнай справы.
Нагадаем, з сакавіка 2005 года вернікі мінскай рымска-каталіцкай абшчыны святога Язэпа ладзяць рэгулярныя вячэрнія набажэнствы за вяртанне Мінскага кляштара бернардынцаў з касцёлам — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя.