Мінскі кінатэатр “Перамога” распачынае праект “Дэманічны экран”

Праект прадугледжвае паказ фільмаў класічнага нямога кіно ў суправаджэнні жывой музыкі, паведамляе Белдзяржтэлерадыёкампанія. Арыгінальныя творы былі напісаныя спецыяльна для кожнай нямой кінастужкі. Іх будуць выконваць гурты “Князь Мышкін”, “Рацыянальная дыета” ды іншыя. Сярод шэдэўраў сусветнага кінематографа 20-х гадоў мінулага стагоддзя — стужкі “Лялька” Эрнста Любіча, “Насферату, сімфонія жаху” і “Апошні чалавек” Фрыдрыха Вільгельма Мурнау, “Шпіёны” Фрыца Ланга.