Мінскі "Madison Club" зачыняецца на лета

На час "мёртвага сезона" клуб вырашылі адрамантаваць.
Дыскаклуб і боўлінг-цэнтр "Madison Club" з 1 чэрвеня зачыняецца на рамонт. Супрацоўніца клубу Анастасія распавяла Еўрарадыё, што рамонт планавы і працягнецца тры месяцы.

Анастасія:
“Мы зачыняемся на рамонт на тры месяцы. Гэта нашая ініцыятыва. З 1 чэрвеня мы зачыняемся на тры месяцы”.

Рамонт запланаваны ўлетку, таму што для клубаў гэта мёртвы сезон.

Наведаць адрамантаваны "Madison Club" можна будзе ў верасні, ці нават у канцы жніўня — усё залежыць ад хуткасці рамонтных прац, кажа Анастасія.