Мінскі парк Чалюскінцаў названы лепшым у СНД

Лепшым у СНД названы сталічны парк Чалюскінцаў. На міжнародным конкурсе "Хрустальнае кола — 2010" ён быў адзначаны як лепшы парк з колькасцю наведвальнікаў ад 500 тысяч да аднаго мільёна чалавек.
Першы тэлеканал адзначае, што ў міжнародным конкурсе прымалі ўдзел каля 200 паркаў. Мерапрыемства праводзілася ўжо ў сёмы раз. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў верасні ў Сочы.



Фота — bymedia.net