Мінскі пенсіянер спрабаваў спаліць сябе ў скверы

Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць праверку з нагоды спробы самаспалення. Як паведамляе БелаПАН, 24 ліпеня прыкладна ў 22 гадзіны 60-гадовы жыхар сталіцы ў скверы на вуліцы Вясёлкавай абліў сябе бензінам і падпаліў. Ён атрымаў апёкі 70% цела. Цяпер пенсіянер шпіталізаваны ў лякарню хуткай медыцынскай дапамогі.