Мінскі стадыён “Дынама” перайшоў у камунальную ўласнасць

Галоўная спартовая арэна сталіцы і ўсёй краіны з вядзення Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства “Дынама” перайшла ў камунальную ўласнасць, перадае агенцтва “Мінск-навіны”.
Усе неабходныя для гэтага фармальнасці выкананыя. Цяпер прыступаюць да фармавання тэхнічнага задання па рэканструкцыі стадыёна.

Планы вялікія. Як паведаміў міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў, прапрацоўваецца рашэнне аб тым, каб у будучыні на “Дынама” можна было праводзіць не толькі футбольныя матчы, але і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы самага высокага міжнароднага ўзроўню.

Праўда, для гэтага неабходна побач мець рэзервовы стадыён. Таму вывучаецца магчымасць узвесці яго ў раёне вуліц Ульянаўскай-Кастрычніцкай альбо каля Рэспубліканскага дыспансера спартовай медыцыны па вуліцы Свярдлова.