Мінскі стадыён "Дынама" рыхтуецца да матчу БАТЭ - "Рэал" (фота)
Напярэдадні прыезду інспектара УЕФА супрацоўнікі галоўнай арэны краіны і вайскоўцы спрабуюць ачысціць ад снегу трыбуны і футбольнае поле. Сіноптыкі прагназуюць снег і на заўтра, на дзень матчу Лігі чэмпіёнаў. Аднак дырэктар стадыёна "Дынама" Ўладзімір Вільчынскі не хоча верыць гэтым прагнозам.
Уладзімір Вільчынскі: "Я адмаўляюся верыць гэтым сіноптыкамі, таму што яны гавораць, што снегу не будзе, а снег ідзе. Сёння і заўтра - снег. А як там будзе насамрэч, цяжка сказаць".
Цяпер ачышчаць ад снегу трыбуны актыўна дапамагаюць вайскоўцы, таму Вільчынскі з аптымізмам кажа, што да пачатку матчу ўсё будзе падрыхтавана належным чынам:
"Падрыхтоўка ідзе паспяхова, дапамагаюць нам вайскоўцы. Мабілізавалі ўсіх сваіх супрацоўнікаў, таму стадыён будзе падрыхтаваны".
Ужо сёння вечарам у Мінск прыедзе інспектар УЕФА, які мусіць сцвердзіць, ці гатовы стадыён "Дынама" правесці матч БАТЭ - "Рэал".
На здымках: Так рыхтуецца стадыён "Дынама". Фота зробленае сёння ў 11 гадзінаў раніцы.
Фота - malishevsky.livejournal.com