Мінскі студэнт прадаваў фальшывыя адказы на цэнтралізаваныя тэсты
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Мінску студэнта, які прапаноўваў фальсіфікаваныя адказы на заданні цэнтралізаванага тэставання. Як паведамілі "Інтэрфаксу" міліцыянты, студэнт адной з недзяржаўных ВНУ прапаноўваў у Інтэрнэце за грошы адказы на заданні тэстаў. Свае паслугі ён ацэньваў ад 50 да 700 долараў ЗША. Пасля яго затрымання высветлілі, што адказы на заданні былі фальсіфікаванымі. На махляра пачалі крымінальную справу.
Паводле папярэдніх звестак, ахвярамі ашуканца сталі не меней як 10 чалавек.
Паводле папярэдніх звестак, ахвярамі ашуканца сталі не меней як 10 чалавек.