Мінскі заапарк прэзентуе новую навагоднюю праграму
25 снежня, 2 і 7 студзеня ў Мінскім заапарку пройдзе навагодні тэатралізаваны паказ "Чароўная палачка", паведамляе БелаПАН. Як паведаміла метадыст асветніцкага аддзела Мінскага заапарку Вольга Калмакова, у гэтыя дні з 12.00 сем'і з дзецьмі змогуць паўдзельнічаць у свяце з Дзедам Марозам і Снягуркай, папулярнымі казачнымі героямі.
Паводле слоў Калмаковай, у дні навагодніх паказаў заапарк будзе працаваць у звычайным рэжыме. Наведвальнікі змогуць назіраць прыкладна за дзвюма тысячамі жывёл больш чым 300 відаў.
Кошт білетаў у дні навагодніх паказаў застанецца ранейшым: для дарослых — 5 тысяч рублёў, для дзяцей — 3 тысячы рублёў. Дзецям да 5 гадоў — уваход бясплатны.