Мінскім ветэранам выдзелілі грошы, а правінцыйным - не
Мінскім ветэранам на Дзень Перамогі выдзеляць па 100 тысяч рублёў, а правінцыйныя ў гэты дзень застануцца без матэрыяльнай дапамогі. Мінгарвыканкам упершыню вырашыў павіншаваць ветэранаў грашыма. Для правінцыйных герояў дня на 9 траўня будзе толькі забаўляльная праграма. Аднак ветэраны ў абласцях не абдзеленыя ўвагай, лічыць вядучы спецыяліст упраўлення сацыяльнай дапамогі Магілёўскага аблвыканкаму Мікалай Варламаў. Па яго словах, ужо ў 2005-м на 60-годдзе Перамогі ўсе ветэраны вобласці былі забяспечаныя жыллём. Хаця цяпер у чэргах па кватэры ветэраны зноў пачалі з’яўляцца:
Мікалай Варламаў: “Да 60-годдзя Перамогі, у нас ветэранаў, якім неабходна палепшыць жыллёвыя ўмовы, не было. Усім далі жыллё. Шмат далі кватэраў. Прыкладна 200. Там, дзе яны не будуюцца, іх купілі, напрыклад, у такіх гарадах, як Крычаў, Чавусы... А вось зараз яны з’явіліся зноў. Ну, там умовы розныя бываюць. Бывае, да дзяцей прыехаў ветэран”.
На пытанне, як хутка выдзяляюць кватэру ветэрану, які з’явіўся ў чарзе, Мікалай Варламаў адказаў: “Цяжка сказаць”. Людзі такога ўзросту, кажа намесніца начальнка аддзела ветэранаў камітэту па сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Таццяна Сайкова, звычайна ўжо маюць жыллё:
“Калі нехта стаіць у чарзе, то кватэры прадастаўляюцца, канечне. Ветэранам жыллё прадастаўляецца бясплатна. Але людзі такога ўзросту ўжо звычайна жыллё маюць. У нас у чарзе не шмат ветэранаў стаіць. ”
Акрамя прадастаўлення жылля, расказаў Еўрарадыё Мікалай Варламаў, ветэранам Магілёўскай вобласці ўсталёўваюць тэлефоны, даюць пуцёўкі на аздараўленне:
“А дапамога зараз выдзяляецца ўсякая. У нас практычна ўсе забяспечаныя тэлефонамі. Выдаецца жыллё, санаторныя пуцёўкі... А вось такой дапамогі, як выдзялене 100 тыся рублёў, у нас праводзіцца не будзе. У Мінску выдзелілі, а ў Мінскай вобласці - не”.
Па інфармацыі Таццяны Сайковай, ветэранам Гомельскай вобласці нават рамонт дома бясплатна робяць:
“Напрыклад, у Мінску вырашылі 100 тысяч да Дня Перамогі выдзеліць. У нас такога рашэння абласнога няма. У нас кожны рэгіён на месцах аказвае дапамогу: рэмонт зрабіць, тэлефон усталяваць... То бок, такія вось пытанні. Гэта ўсё робіцца бясплатна”.
Па словах старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай падтрымцы мінгарвыканкаму Анатоля Ражанца, у ветэранаў таксама ёсць магчымасць скарыстацца паслугамі цырульніка дома і бясплатнай пральняй штомесяц. Да таго ж у першым квартале гэтага года 1500 ветэранам былі ўсталяваныя пажарныя апавяшчальнікі.
Па інфармацыі Анатоля Ражанца, пенсія ветэранаў сёння складае 522 тысячы рублёў. Некаторыя з іх атрымліваць штомесяцовую даплату.
Сёння ў Беларусі жыве каля 57 з паловай тысяч ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Амаль 12 тысяч з іх – у Мінску. 22 ветэраны з’яўляюцца Героямі Савецкага Саюзу. Еўрапейскае радыё для Беларусі віншуе ўдзельнікаў ІІ Сусветнай вайны са святам Перамогі. Жадаем вам моцнага здароўя!
Фота bymedia.net