Мінскімі паліклінікамі будуць кіраваць пацыенты?
Пры сталічных паліклініках ствараюцца грамадскія саветы, інфармуе БЕЛТА. Па словах кіраўніка мінскай аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, гэтыя саветы будуць дзейнічаць у парадку эксперыменту. Іх ствараюць для больш шчыльнага кантакту лекараў і мінчукоў.
Ужо ў траўні-чэрвені на сходах з насельніцтвам абяруць актыўных грамадзян, якія і ўвойдуць у грамадскія саветы. Гэтыя саветы змогуць наўпрост прапаноўваць свае ідэі па ўдасканаленні працы паліклінік. Рашэнні савета будуць насіць рэкамендацыйны характар для кіраўніцтва паліклінік.