Мінскія беспрацоўныя атрымаюць на Новы год 69 200 рублёў дапамогі

Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні занятасці камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкаму, у студзені-лістападзе па дапамогу ў працаўладкаванні звярнулася болей за 22.700 чалавек. На сталую ці часовую працу працаўладкавана 11.508 чалавек. На часовую працу ў вольны ад навучання час працаўладкавана 2.765 студэнтаў і школьнікаў.

Колькасць заяўленых вакансіяў на прадпрыемствах горада на 1 снежня склала 18.685. Да найбольш запатрабаваных спецыялістаў належаць кіроўцы аўтамабіляў, слесары, грузчыкі, прабіральшчыкі, медсёстры, каменшчыкі, кандуктары, прадаўцы і міліцыянты.