Мінскія чыноўнікі правераць дзяцей у праблемных сем'ях
Акцыя "Дзеці без небяспекі" пройдзе 3 студзеня ў Мінску. Каля 18 гадзінаў сталічныя чыноўнікі адправяцца ў праблемныя сем'і сталіцы. Яны на ўласныя вочы паглядзяць, у якіх ўмовах жывуць дзеці. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў.
Ціцянкоў: "Нам трэба па максімуме ахапіць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і сем'і, з якімі мы працуем у рамках дэкрэту №18".
Нагадаем, дэкрэт №18 прадугледжвае дадатковыя меры па абароне дзяцей у праблемных сем'ях, а таксама прымусовае пакрыццё бацькамі выдаткаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей.
Самы вядомы выпадак, звязаны з дэкрэтам №18, — гэта спроба забраць трохгадовага сына Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп у дзядулі і бабулі. Бацькі хлопчыка зараз знаходзяцца ў СІЗА КДБ.