Мінскія дынамаўцы — на пятым месцы ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў

Між тым, у 1/8 фіналу выходзяць чатыры найлепшыя каманды групы.



Як ужо паведамлялася, 14 лістапада беларускі клуб прайграў дома іспанскай "Барселоне" з лікам 25:35. У той жа дзень у македонскім дэрбі "Металург" саступіў "Вардару" — 22:27, а ў нядзелю французскі ПСЖ адолеў у гасцях швейцарскі "Тун" — 34:28, інфармуе БелаПАН.



Становішча камандаў: "Барселона" — 9 ачкоў (розніца мячоў 177-126), "Вардар" — 6 (141-125), "Металург" — 6 (123-139), ПСЖ — 5 (147-143), "Дынама" — 4 (137-146), "Тун" — 0 (120-166).



У шостым туры (першым у другім крузе) сапернікі памяняюцца пляцоўкамі. 23 лістапада  адбудуцца сустрэчы "Барселона" — "Дынама" і ПСЖ — "Тун". 24 лістапада будуць гуляць "Вардар" і "Металург".



Фота — ria.ru