Мінскія хлебазаводы да Вялікадня вырабілі каля 200 тон кулічоў

Каля 200 тон кулічоў і кексаў вырабілі мінскія хлебазаводы да Вялікадня. Яны рэалізоўваюцца праз сталічныя крамы.

Сёлета кулічы ўпакавалі ў металічныя банкі ў картоннай упакоўцы. Дарэчы, летась у Мінску былі рэалізаваныя якраз тыя самыя 200 тон кулічоў.