Мінскія камунальнікі прапануюць плаціць за ацяпленне цягам году
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі пакуль не падтрымала прапанову сталічных камунальнікаў плаціць за ацяпленне цягам усяго году. Ацяпляльны сезон доўжыцца сем месяцаў. Камунальнікі прапаноўвалі раўнамерна размеркаваць аплату за адпаведную паслугу па ўсіх 12 месяцах года. Гэта дазволіла б пазбегнуць “касавага разрыву” і забяспечыць накапленне сродкаў у міжацяпляльны перыяд — з траўня па кастрычнік. Дарэчы, па гэтым шляху пайшлі сталіцы шэрагу еўрапейскіх краінаў, напрыклад, Польшча і Нямеччына. Такі ж самы прынцып дзейнічае і ў Маскве, паведамляе БелаПАН. Між тым, у Мінску праблема “кававага разрыву” ўскладняецца. Прадпрыемства “Мінскія камунальныя цепласеці” нават узяло крэдыт на 30 мільярдаў рублёў.