Мінскія міліцыянты здалі кроў для лякарняў

Каля 200 міліцыянтаў здалі па 450 грамаў крыві для мінскіх лякарняў. Дабрачынная акцыя прайшла 22 ліпеня ва ўпраўленні палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама.
Узяць удзел у акцыі маглі ўсе, хто не меў медыцынскіх супрацьпаказанняў. Для гэтага загадзя міліцыянты прайшлі спецыяльную праверку.

Здадзеная кроў у спецыяльных кантэйнерах паступіць у распараджэнне Рэспубліканскай станцыі пералівання крыві, адкуль будзе размеркаваная ў розныя медыцынскія ўстановы ў залежнасці ад неабходнасці.

БелаПАН