Мінскія рэстараны да Новага года будуць працаваць без выхадных
Сталічныя рэстараны і кавярні з 15 снежня 2008 года па 1 студзеня 2009 года будуць працаваць да 6 гадзін раніцы без выхадных. Як паведамляе "Вечерний Минск", гэта звязана з правядзеннем шматлікіх навагодніх і калядных агеньчыкаў. Таксама з 15 снежня па 11 студзеня забараняецца зачыняць крамы, аб'екты грамадскага харчавання на рамонт, інвентарызацыю, санітарныя дні ды іншыя падобныя мерапрыемствы. Будзе працаваць больш за сто распродажаў.