Мінскія школьніцы крадуць "у гасцях"
У Цэнтральным РУУС Мінску распачалі крымінальную справу на дзвюх 14-гадовых школьніцаў. Сталічныя вучаніцы, знаходзячыся ў гасцях у кватэры 32-гадовага грамадзяніна Лівіі, скралі кашалёк, у якім было $170, 20 еўра і Br15 тыс. Школьніцы пасля правядзення следчых дзеянняў былі адпушчаныя пад падпіску аб яўцы.
Ленінскі РУУС сталіцы таксама пачаў крымінальную справу на 14-гадовую дзяўчыну, якая 1 лютага ў кватэры 29-гадовага жыхара Мінску, скрала сотавы тэлефон і банкаўскую картку. Затрыманая змешчаная ў ізалятар часавага ўтрымання.
БЕЛТА