Мінскія суды выносяць некаторым дэманстрантам мільённыя штрафы

У Мінску сёння праходзяць суды над затрыманымі ўдзельнікамі ўчорашняга мітынгу і шэсця індывідуальных прадпрымальнікаў.  Маскоўскім судом аштрафаваны на паўтара мільёна рублёў Юрка Бакур. На 1 мільён 50 тысяч аштрафавалі Алеся Круткіна. Канстанцін Белагура пакараны штрафам у памеры 750 тысяч рублёў.

Сёння раніцай Маскоўскі суд сталіцы аштрафаваў Мікалая Дзямідзенку і Аляксандра Любянчыка на 750 тысяч рублёў кожнага. У суд прывозілі і Андруся Кіма, але не судзілі ды звезлі ў невядомым кірунку.

У судзе Цэнтральнага раёна на 700 тысяч рублёў аштрафаваны Валянцін Сакалоўскі. Аднак пасля суду яго не адпусцілі, а павезлі ў пастарунак, паведамляе Радыё Свабода.

700 тысяч штрафу атрымалі Вадзім Бароўскі і Аляксандр Грабянчук. Віктар Кукліш і Артур Пяцько асуджаныя на 15 сутак арышту кожны, інфармуе БелаПАН