Мінскія ўкраінцы павязуць у Гродна пяцікілаграмовы каравай
Мінскае гарадское грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў «Заповiт» павязе ў Гродна пяцікілаграмовы каравай. Гэта будзе іх падарункам на VII Усебеларускім фэсце нацыянальных культур, які адбудзецца 14-15 чэрвеня. Спякуць каравай прыгатуюць сталічныя хлебапёкі. Гэта сёмы па рахунку фэст нацыянальных культураў, які праходзіць у Гродне. Прадстаўнікі 27 нацыянальнасцяў пакажуць гледачам танцавальныя, вакальныя, гульнявыя кампазіцыі, якія адлюстроўваюць нацыянальныя асаблівасці і культурныя традыцыі іх народаў. З Мінску прыедуць 16 аб'яднанняў нацыянальных меншасцяў.
"Мінск-навіны"
"Мінск-навіны"