Мінскія ўлады не адмовяцца ад ідэі размясціць гатэль у кельях манахаў
Сталічныя ўлады не збіраюцца адмаўляцца ад планаў размясціць гатэль на тэрыторыі манастырскага комплекса бернардынцаў. Пра гэта Еўрарадыё заявіў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
Ладуцька: “Размова ідзе не пра стварэнне гатэльнага комплекса на базе самаго касцёла, а размова ідзе пра рэканструкцыі дапаможных памяшканняў касцёла. Там, дзе мясціліся спальныя месцы для абслугоўваючага персанала, для манахаў. Там былі вытворчыя майстэрні, там яны гатавалі ежу, там яны пралі вопратку. Таму размова сёння ідзе пра рэканструкцыю менавіта гэтых памяшканняў”.
Па словах Ладуцькі, кіраўніцтва горада неаднаразова сустракалася з кіраўніцтвам беларускай рымска-каталіцкай царквы і ў іх наладжаны канструктыўны дыялог. Мэр не ўдакладніў, ці маюць святары што-небудзь супраць размяшчэння гатэля на тэрыторыі кляштара. Але ён нагадаў, што зараз у сталіцы выдзеленыя чатыры пляцоўкі пад будаўніцтва касцёлаў. І што ў гістарычным цэнтры Мінска рымска-каталіцкай царкве дазволілі пабудаваць курыю. Маўляў, гэта сведчыць пра добра наладжаную супольную працу па забеспячэнні духоўнай стабільнасці ў грамадстве.
Нагадаю, супраць размяшчэння гатэля ў кляштарным комплексе актыўна выступаюць простыя вернікі і актывісты аргкамітэта Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Фота: hramy.com