“Мінскія зубры” і “Юнацтва” адыгралі адно ачко ў сябе дома
У чарговых матчах чэмпіянату Моладзевай хакейнай лігі беларускія клубы “Мінскія зубры” і “Юнацтва” адыгралі дома ў “Мыцішчынскіх атлантаў” адно ачко з шасці, паведамляе БелаПАН. 24 верасня “зубры” ўпусцілі перамогу, прайграўшы па булітам з лікам 3:4, а на наступны дзень “Юнацтва” саступіла сапернікам ў асноўны час — 1:2. Пасля 9 матчаў “Мінскія зубры” з 14 ачкамі займаюць 4-е месца ў дывізіёне “Паўночны Захад”, “Юнацтва” знаходзіцца на 6-ай пазіцыі з 10 ачкамі.
Сёння ж “зубры”, а заўтра і “Юнацтва” прымуць аднаго з аўтсайдэраў першынства, каманду “Рускія віцязі” з расійскага Чэхава.
Сёння ж “зубры”, а заўтра і “Юнацтва” прымуць аднаго з аўтсайдэраў першынства, каманду “Рускія віцязі” з расійскага Чэхава.