Мінскую кальцавую дарогу будуць рамантаваць бясконца

Яна выпрацавала свой рэсурс і цалкам патрабуе рамонта. Узнаўленне дарогі пачнецца ўжо сёлета, нягледзячы на тое, што грошай дзяржава на гэта не выдаткавала
На Мінскай кальцавой аўтадарозе пачынаецца бясконцы рамонт. Прадстаўнік дэпартамента "Белаўтадар" Аляксандр Галаўнёў заявіў, што дарога цалкам выпрацавала свой рэсурс. Аднак грошай на рамонт не запланавана ў бюджэце.

Для рамонту мінскай кальцавой будзе "абрэзанае" фінансаванне іншых дарожных прац. Рэканструкцыя якіх менавіта дарог будзе запаволеная, пакуль не вырашана.

Сёлета адрамантуюць толькі 6 км дарогі з 56. Такімі тэмпамі рамонт расцягнецца на 9 гадоў. Але пакрыццё дарогі разлічанае на 8 гадоў эксплуатацыі. Участак, які адрамантуюць сёлета, па заканчэнні ўсіх працаў давядзецца рамантаваць наноў.

Фота: belarus.by