Мінсувязі выдала дзве новыя паштовыя маркі
30 сакавіка Міністэрства сувязі ўвяло ў абарачэнне дзве новыя паштовыя маркі. Агенцтва БелаПАН паведамляе, што абедзве яны прысвечаныя кнігам для дзяцей. Маркі з лагатыпам Europa забяспечаныя некалькімі ўзроўнямі абароны. Іх намінальны кошт — 1 тысяча рублёў, а наклад складае па 80 тысяч асобнікаў кожнай.