Мінулай ноччу Беларусь перайшла на "летні" час

На "летні" час перайшла Беларусь мінулай ноччу. У 2 гадзіны стрэлкі гадзіннікаў былі пераведзеныя на адну гадзіну наперад.  Нагадаем, перавод на "летні" час адбываецца штогод у апошнюю нядзелю сакавіка. У апошнюю нядзелю кастрычніка здзяйсняецца пераход на "зімовы" час, калі стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца на гадзіну назад.