Мінюст адмовіўся рэгістраваць "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў"
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага сацыяльна-экалагічнага аб'яднання "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў". Ініцыятар стварэння арганізацыі член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Іван Нікітчанка кажа, што гэта ўжо не першая адмова. Раней чыноўнікі знаходзілі "памылкі" ў дакументах, цяпер паведамляюць
пра "неадпаведнасць заканадаўству шэрагу палажэнняў статута", але не
ўдакладнілі, якія менавіта.
Ініцыятары стварэння "Цэнтру падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў" збіраюцца аспрэчыць рашэнне Мінюста ў Вярхоўным судзе Беларусі.
БелаПАН адзначае, што мэта грамадскага аб'яднання - аказанне дапамогі асобам, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы і іншых тэхнагенных катаклізмаў, якія выклікалі радыяцыйнае апраменьванне.