Мінюст лічыць, што Расія зацягвае суд па пошлінах на нафту
Міністэрства юстыцыі Беларусі заявіла пра недапушчальнасць зацягвання Эканамічным судом СНД разгляду пазову да Расіі пра мыты на нафтапрадукты. Распарадчае паседжанне калегіі Эканамічнага суда, якое адбылося 18—19 траўня, мусіла прызначыць дату суда. Аднак было вырашана працягнуць падрыхтоўку справы і наступнае распарадчае паседжанне правесці 22 чэрвеня. Мінюст заяўляе, што такое рашэнне супярэчыць рэгламенту суда. Па словах беларускіх юрыстаў, суд павінен быў прызначыць дату суда не пазней як 21 траўня.
Нагадаем, што ўрад Беларусі падаў пазоў супраць збірання Расіяй вывазной мытнай пошліны на нафтапрадукты. Афіцыйны Мінск лічыць, што ў рамках Мытнага саюзу такія мыты незаконныя.
Нагадаем, што ўрад Беларусі падаў пазоў супраць збірання Расіяй вывазной мытнай пошліны на нафтапрадукты. Афіцыйны Мінск лічыць, што ў рамках Мытнага саюзу такія мыты незаконныя.